Запасны мост праз Пціч, адкрыты на час рамонту асноўнага, закрылі на рамонт
У Кастрычніцкім раёне Гомельшчыны каля вёскі Ражанаў перакрылі рух па мосце праз раку Пціч, перадае прэс-служба МНС.
Паведамленне пра пашкоджанне драўлянага моста на аўтадарозе ратавальнікі атрымалі 23 верасня ў 19:33. Даўжыня моста — 109,3 метра, шырыня 6,5 метра, грузападымальнасць да 23 тон.
Гэты мост з'яўляецца часовым — пакуль ідзе рамонт асноўнага жалезабетоннага моста. Рамонтнікі выявілі, што збудаванне знаходзіцца ў аварыйным стане, таму рух аўтатранспарту па ім забаранілі. Аўтамабілістам прапаноўваюць аб'езд па аўтадарозе Н4265 да вёскі Катка Глускага раёна Магілёўскай вобласці і па рэспубліканскай дарозе Р-34 (32 км).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.