Затору на мяжы з Расіяй у Дубровенскім раёне больш няма
Рух па трасе М1 у бок Расіі ў Дубровенскім раёне адноўлены. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Дубровенскі райвыканкам.
Сур'ёзны затор на трасе Мінск-Брэст-Масква на мяжы з Расіяй утварыўся пасля абеда 12 чэрвеня. Найбольшая працягласць аўтакалоны была зафіксаваная каля 19.00 — амаль 20 км.
Цалкам рух удалося аднавіць да 2-й гадзіны ночы. Супрацоўнікі ДАІ працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, каб арганізаваць дарожную бяспеку і не дапусціць утварэння затораў.
Паведамляецца, што цяпер сітуацыя на трасе М1 у Дубровенскім раёне знаходзіцца пад кантролем.