Затрымалі адміністратара "Чата Бурдзейнага"

Застаўка "Чата Бурдзейнага"

Застаўка "Чата Бурдзейнага" / "Чат Бурдзейнага"

У Мінску ГУБАЗіК затрымаў адміністратара "Чата Бурдзейнага", паведамляюць праваабаронцы. У чаце налічваецца 112 удзельнікаў.

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым. Мужчына кажа, што з'яўляецца дырэктарам прыватнага прадпрыемства і ў 2020-ым годзе хадзіў на акцыі пратэсту. Ён гаворыць, што быў адміністратарам раённага чата.

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў чаце змянілі аватарку, а ад імя адміністратара там цяпер публікуюцца прапагандысцкія навіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі