Затрымалі гомельскага відэаблогера, які трансляваў відэа аголеных дзяўчат
Затрымалі гомельскага відэаблогера, які трансляваў відэа аголеных дзяўчат. 18-гадовы Андрэй Бурым цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі, інфармуе прэс-служба абласной міліцыі. Дзе знайшлі праваахоўнікі хлопца, які хаваўся з канца студзеня, не паведамляецца.
Як інфармавала Еўрарадыё, Бурым ладзіў жывыя інтэрнэт-эфіры (стрымы), падчас якіх угаворваў дзяўчат распранацца. Пасля скандалу вакол яго каналу хлопец знік, міліцыя пачала яго пошук, забрала з месца жыхарства відэаблогера камп'ютэрную тэхніку. Экспертыза засведчыла, што ў відэазапісах прысутнічаюць прыкметы парнаграфіі. Была распачатая крымінальная справа.
Дарэчы, падчас знаходжання на "нелегальным становішчы", Бурым заяўляў, што не рабіў нешта незаконнае, бо парнаграфіі падчас яго стрымаў, маўляў, не было.