Затрымалі групу падазраваных у спробе падпалу будынка міліцыі ў Мінску
Затрымалі групу падазраваных у спробе падпалу будынка гарадскога аддзела міліцыі № 2 Фрунзенскага РУУС Мінска па вуліцы Адзінцова. Як паведамляе сталічная міліцыя, здарэнне адбылося ўначы 16 жніўня сёлета. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Замах на здзяйсненне акту тэрарызму". Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Дарэчы, будынак падпалены кактэйлем Молатава не быў — міліцыянеры своечасова заўважылі ўзгаранне падчас абыходу тэрыторыі, і яго ліквідавалі. Сцвярджаецца, што на падпальшчыкаў удалося выйсці і што ў групу ўваходзіла "не менш за 5 чалавек". Затрыманне праводзілі аператыўнікі пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" і САХР.
Па версіі сілавікоў, удзельнікі групы ставілі сабе за мэту падпалы адміністрацыйных будынкаў, аўтатранспарту міліцыянераў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.