Затрымалі мужчын, якія абстралялі маршрутку ў Карэлічах

Затрымалі мужчын, якія абстралялі маршрутку ў Карэлічах

Затрымалі мужчын, якія абстралялі маршрутку ў Карэлічах. Здарэнне адбылося ўначы 10 сакавіка. Мікрааўтобус быў расстраляны з пнеўматычнага пісталета, у ім было разбітае шкло ў вокнах.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, высветлілася, што напад учынілі мужчыны, якія маюць легальны бізнес у сферы перавозак пасажыраў з Карэліч і Навагрудка ў Мінск. У пачатку сакавіка яны заўважылі ў горадзе мікрааўтобус з мінскімі лагатыпамі і палічылі, што гэта іх канкурэнт. Але памыліліся. Кіроўца гэтай маршруткі вазіў пасажыраў з Гродна ў Карэлічы, але яго мікрааўтобус зламаўся, таму ён ездзіў на іншым, які атрымаў ад сваёй фірмы (ён быў зняты з рэйса Мінск — Гродна).

Па крымінальнай справе праходзяць 37-гадовы жыхар Навагрудка і 34-гадовы жыхар Бярозаўкі Лідскага раёна. Іх затрымалі ў Карэлічах пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу — міліцыянеры не выключалі актыўнага супраціўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі