Затрымалі начальніка IT-аддзела "Белмедпрэпаратаў"

Затрымалі начальніка IT-аддзела "Белмедпрэпаратаў"

На "Белмедпрэпаратах" затрымалі начальніка IT-аддзела. Пра гэта журналістам партала, прызнанага экстрэмісцкім, распавялі супрацоўнікі прадпрыемства. 

Мяркуецца, што гаворка ідзе пра Андрэя Ларыёнава. Прычынай магло стаць атрыманне хабару.

Здарэнне адбылося 3 сакавіка каля 16:00 паблізу будынка адміністрацыі прадпрыемства па вуліцы Фабрыцыуса.

"Затрыманне было каля прахадной. Спачатку яго паклалі тварам у асфальт, потым там жа, каля прахадной, афармлялі нейкія паперы. Супрацоўнікі якраз з змены выходзілі і ўсё гэта бачылі. Казалі, што сілавікі нейкі час былі яшчэ ў яго кабінеце. Потым з'ехалі. На працы з таго часу начальнік не з'яўляўся", — распавядаюць супрацоўнікі.

Якая структура затрымлівала Ларыёнава, няясна: адны з супрацоўнікаў прадпрыемства кажуць пра АБЭЗ. Іншыя заяўляюць, што на затрыманні былі таксама сілавікі САХРа або АМАПа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі