Затрымалі начальніка Навагрудскай падатковай інспекцыі
Затрымалі начальніка Навагрудскай падатковай інспекцыі. Яго падазраюць у хабарніцтве. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Следства мае матэрыялы, што матэрыяльныя каштоўнасці ў выглядзе хабараў начальнік інспекцыі атрымліваў ад індывідуальных прадпрымальнікаў. А таксама "набываў выгады маёмаснага характару, якія прадстаўляюцца выключна ў сувязі з займаемай ім пасадай за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю". Гаворка ідзе пра заніжэнне падатковых выплат, незаплачаныя падаткі, фармальнае правядзенне праверак, пазбяганне адказнасці за парушэнні. Таксама службовая асоба абяцала прадпрымальнікам сваё заступніцтва.
Падазраваны знаходзіцца пад вартай, на яго маёмасць накладзены арышт. Следчыя праводзяць допыты індывідуальных прадпрымальнікаў. Высвятляюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы.