Затрыманне Пратасевіча: чаго яно будзе каштаваць Беларусі?
23 траўня самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, быў пасаджаны ў Мінску з-за паведамлення пра выбухоўкі на борце. Сярод пасажыраў “нечакана” аказаўся Раман Пратасевіч, якога затрымалі ў мінскім аэрапорце. Рэакцыя міжнароднай супольнасці на гэта стала імгненнай. Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў, што дзеянні беларускіх уладаў стварылі рызыку для бяспекі пасажыраў і чальцоў экіпажа, і лічыць неабходным правесці міжнароднае расследаванне пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у Беларусі. У сумеснай заяве кіраўнікі камітэтаў па замежных справах парламентаў дзевяці краін, у тым ліку ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі, заклікалі забараніць палёты грамадзянскіх судоў у беларускай паветранай прасторы.
Ці існуе верагоднасць, што знаходжанне Пратасевіча на борце менавіта гэтага самалёта стала супадзеннем? Ці адпавядаюць рэчаіснасці заявы расійскіх медыя пра сумесную аперацыю КДБ і ФСБ? Чаму так важна было затрымаць Пратасевіча і якія наступствы гэта будзе мець? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.