Затрыманні прайшлі на прадпрыемстве ў Лідзе
Завод жалезабетонных вырабаў у Лідзе, ілюстрацыйнае фота
У Лідзе на заводзе жалезабетонных вырабаў адбыліся "палітычныя" затрыманні, піша тг-канал @lida_grab_court.
Трох мужчын затрымалі 1 снежня, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Суды над імі прайшлі 4 снежня. Аднаму з затрыманых прысудзілі 10, другому — 15 сутак. Яшчэ аднаго затрымалі дома і асудзілі на 10 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.