Затрыманы каля мяжы з Украінай беларус — ураджэнец Туркменістана

Віталь Уласюк і спецназаўцы

Віталь Уласюк і спецназаўцы / КДБ РБ

Затрыманы каля мяжы з Украінай беларус Віталь Уласюк — ураджэнец Туркменістана. Ён жыў у Брэсце, працаваў у кампаніі, якая спецыялізуецца на мантажных працах, паведамляе mediazona.by са спасылкай на BELPOL.

Уласюк нарадзіўся ў 1970 годзе ў горадзе Кызыл-Арват. Служыў у в/ч 65263 у Баранавічах. Ёсць звесткі, што ён мог скончыць Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. Магчыма, служыў у 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце, піша "Позірк". А яшчэ Віталь Уласюк мог быць прыхільнікам "рускага свету".

Пра затрыманне ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці ўдзельнікаў "дыверсійна-разведвальнай групы", якія нелегальна прыйшлі з Украіны, і іх "памагатых", 16 лютага паведаміў Аляксандр Лукашэнка, а пасля яго версію пацвярджаў КДБ. Сцвярджаецца, што ў затрыманых украінцаў знайшлі выбухоўку. Пры гэтым КДБ паведамляе, што яны займаліся кантрабандай. 

Па версіі дзяржбяспекі, за гэтай групай нібыта стаіць СБУ. Крымінальныя справы распачатыя па артыкулах "падрыхтоўка да акту тэрарызму" і "агентурная дзейнасць". 

Затрыманы каля мяжы з Украінай беларус — ураджэнец Туркменістана
Затрыманыя ўкраінцы / КДБ РБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі