Затрыманы падпальшчык "Табакеркі": "Лепш быць на свабодзе і яшчэ нешта зрабіць"
Байцы спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" затрымалі 32-гадовага жыхара Жодзіна, якога падазраюць у падпале гандлёвага павільёна "Табакерка". Здарэнне адбылося ўвечары 5 снежня і трапіла на відэа. Кіёск падпалілі двое мужчын з дапамогай кактэйля Молатава. На аднаго з іх выйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Асобу другога падпальшчыка высвятляюць.
Прэс-служба МУС адзначае, што затрыманы "прытрымліваецца радыкальных поглядаў па сілавым звяржэнні ўлады". Крымінальную справу распачалі за "асабліва злоснае хуліганства".
"Лепш быць на свабодзе і яшчэ нешта зрабіць... другое, у сэнсе мірнае, спакойнае, разважлівае, праз дыялог, чым ісці на крайнія меры", — кажа мужчына на відэа МУС.
Падпалы "Табакерак", іх распісванне разнастайнымі надпісамі адбываюцца па ўсёй краіне. Прычына такіх учынкаў у меркаванні, што ўласнік сеткі звязаны з найвышэйшым кіраўніцтвам нашай дзяржавы.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.