Затрыманы ўладальнік крамы з нацыянальнымі сувенірамі "Мой модны кут"

Крама "Мой родны кут" / @viasnanazirae
Крама "Мой родны кут" / @viasnanazirae

Уладальніка крамы "Мой модны кут" Валерыя Есіпёнка затрымалі ў чацвер у судзе Першамайскага раёна, дзе разглядаецца справа ягонай жонкі Алены, паведамляюць праваахоўнікі.

Алену Есіпёнак затрымалі два дні таму прама на працоўным месцы ў краме. "Мой родны кут" вядомы тым, што прадае сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

За некалькі дзён да затрымання Алены ў краму з праверкай прыходзілі прадстаўнікі МНС. Яны выявілі шэраг парушэнняў. Для ліквідацыі гэтых парушэнняў крама павінна была зачыніцца.

Валерый Есіпёнак у момант затрымання жонкі знаходзіўся ў дарозе ў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Паводле яго слоў, людзі, якія затрымлівалі яго жонку, сказалі, што забіраюць яе "нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі". Пазней стала вядома, што Алену будуць судзіць па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у адзіночным пікеце каля праезнай часткі каля ГЦ "Маскоўска-Венскі".

Тым часам суд у чацвер адправіў справу Алены Есіпёнак на дапрацоўку. Напярэдадні сведка-міліцыянт казаў, што бачыў, як Есіпёнак у цёмнай куртцы і цёмнай шапцы стаяла ў пікеце ля гандлёвага цэнтра. Аднак высветлілася, што ў гэты час Алена была на працоўным месцы. Акрамя таго, у яе белая куртка, а шапку яна не носіць.

У Валерыя і Алены Есіпёнак двое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі