У краме з нацыянальнымі сувенірамі "Мой модны кут" затрымалі жонку ўладальніка

У краме з нацыянальнымі сувенірамі "Мой модны кут" затрымалі жонку ўладальніка

У краме "Мой модны кут" у гандлёвым цэнтры "Маскоўска-Венскі" ў Мінску затрымалі жонку ўладальніка — Алену Есіпёнак. Крама прадае сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

Напярэдадні ў краму прыходзіла праверка з МНС. Як піша "Наша Ніва", праверка выпісала прадпрымальнікам шмат парушэнняў, "Мой модны кут" мусіў зачыніцца для іх ліквідацыі. Таксама ў краме канфіскавалі шмат рэчаў з "Пагоняй".

26 студзеня ўладальнік крамы Валерый Есіпёнак паехаў па справах у Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а ў гэты час у "куце" затрымалі яго жонку. 

"Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры, расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: "За што вы мяне забіраеце?" Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Яе павезлі ў Савецкі РУУС", — кажа Валерый.

Афіцыйныя прычыны затрымання невядомыя. 

Валерый Есіпёнак тэрмінова едзе заключаць дамову з адвакатам і перажывае за сябе і дзяцей: іх у сям’і двое. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі