Затрыманых дзяўчат-праваабаронцаў у міліцыі цягалі за валасы

Затрыманых дзяўчат-праваабаронцаў у міліцыі цягалі за валасы

У пастарунку міліцыянты здзекваліся з затрыманых дзяўчат-праваабаронцаў. Пра гэта паведаміла выпушчаная Ганна Саханкова

Удзень каля плошчы Якуба Коласа ў Мінску міліцыянты затрымалі шэсць назіральнікаў-праваабаронцаў з "Вясны": Максіма Кавалёва, Таццяну Мастыкіну, Андруся Крэчку, Ганну Саханкову, Насту Лойку, Насту Васільчук. На плошчы, як паведамлялася раней, міліцыянты жорстка затрымалі тых, хто хацеў прайсці несанкцыяваным шэсцем. 

Насту Васільчук даставілі ў Першамайскае РУУС, адкуль адпусцілі ў 14.55. Астатніх затрыманых завезлі ў Савецкае РУУС. 

Таццяна Мастыкіна паведаміла: "Мяне скруцілі пяць человек, прымянілі сілу, адкаталі пальцы і сфатаграфавалі".  На яе, Максіма Кавалёва і Андруся Крэчку склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таксама на Мастыкіну склалі яшчэ адзін пратакол — за непадпарадкаванне законаму патрабаванню службовай асобы. 

Ганну Саханкову выпусцілі з РУУС без пратакола. Па яе словах, міліцыянты трымалі Мастыкіну за валасы, пакуль фатаграфавалі. Да затрыманых не пусцілі ні праваабаронцаў, ні адвакатку. 

"У РУУС нам загадалі стаць тварам да сцяны на вуліцы, рукі ўверх, асабістыя рэчы на ​​зямлю. Канфіскоўвалі рэчы: складалі пратакол, апісвалі вяроўкі, шнуркі, асабістыя рэчы. Сумкі, кішэні правяралі і апісвалі. Фатаграфавалі і здымалі адбіткі. Таня адмовілася, яе адвялі, гвалтоўна знялі адбіткі, трымалі за валасы пры фота", — распавяла Саханкова.

У каментары Радыё "Свабода" Тацяна Мастыкіна распавяла, што ёй выкручвалі пальцы, здымалі пірсінг, цягалі за валасы. 

Незадоўга да 20-й гадзіны затрыманых праваабаронцаў выпусцілі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі