Затрыманыя журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік
Затрыманыя журналісты Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік, паведамляе "Белсат". Іх перавезлі з Гродна ў Мінск, а перад гэтым у кватэры Пісальнікаў адбыўся агляд. У якім прававым статусе знаходзяцца журналісты, пакуль не вядома.
БАЖ дадае, што Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік супрацоўнічаюць з польскімі медыя. У сям'і выхоўваецца непаўналетні сын.
14 красавіка гродзенская пракуратура паведаміла, што афіцыйна папярэдзіла Анджэя Пісальніка за яго выказванні ў пачатку красавіка 2021-га на польскіх радыёстанцыях "Radio 24" і "Radio 4". Высветлілася, што іх змест "супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.