Заўтра пачнуць прадаваць білеты на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
Аднак з 5 да 11 верасня білетныя пакеты змогуць купіць толькі ўладальнікі сезонных абанементаў на матчы барысаўчан на 2014 год.
Кошт білетнага пакета, у залежнасці ад катэгорыі, складае ад 450 тысяч да 1 мільёна 800 тысяч рублёў. Уладальнікі сезонных абанементаў на матчы БАТЭ атрымаюць зніжку ў памеры 150 тысяч рублёў пры набыцці білетных пакетаў 2-й і 3-й катэгорый. Аднак яе дзеянне распаўсюджваецца толькі на пакупку аднаго білетнага пакета (пры квоце — два ў рукі), інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ.
Продаж білетных пакетаў на матчы БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў пачнецца ў пятніцу, 12 верасня.
Нагадаем, на "Барысаў-Арэну" прыедуць іспанскі "Атлетык" з Більбао (30 верасня), украінскі "Шахцёр" з Данецка (21 кастрычніка) і партугальскі "Порту" (25 лістапада).
Расклад матчаў БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў
Фота — fcbate.by