Заўзятара "Кёльна", які справіў патрэбу на нулявы кіламетр у Мінску, дэпартавалі

Заўзятара "Кёльна", які справіў патрэбу на нулявы кіламетр у Мінску, дэпартавалі

Заўзятар "Кёльна", 19 кастрычніка затрыманы на Кастрычніцкай плошчы ў самым цэнтры Мінска за тое, што справіў малую патрэбу на Нулявы кіламетр, дэпартаваны з Беларусі. Суд над ім адбыўся яшчэ 21 кастрычніка, паведамляе твітар-акаўнт мінскай міліцыі:

Заўзятары з Нямеччыны прыехалі ў Беларусь на матч Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і "Кёльнам", які праходзіў 19 кастрычніка. Гульня завяршылася перамогай барысаўчан з лікам 1:0.

Немцы, якіх на трыбунах "Барысаў-Арэны" было блізу 1000, паводзілі сябе прыстойна. Перад сустрэчай яны ўсклалі вянок да Вечнага агню ў Барысаве:

Заўзятара "Кёльна", які справіў патрэбу на нулявы кіламетр у Мінску, дэпартавалі
Фота: Belultras.by

У твітары жартуюць, што дэпартацыя — гэта занадта лёгкае пакаранне для парушальніка: "Лепш бы яго пакінулі на 10 гадоў жыць у Беларусі!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі