Завершаная праверка па смерці падлетка ў абшчыне "Сведкаў Іеговы"

Следчы камітэт скончыў праверку з нагоды смерці 16-гадовага жыхара Рэчыцы. Нагадаем, што хлопца знайшлі павешаным у будынку рэлігійнай абшчыны "Сведкі Іеговы".

Падчас праверкі выявілася, што 25 жніўня ў другой палове дня непаўналетні хлопец пайшоў навесці парадак у доме, які належыць абшчыне. Яго знайшлі павешаным у будынку. Дзверы дома былі знутры закрытыя на ключ.

Як паведамляе БЕЛТА, пры аглядзе была канфіскаваная перадсмяротная запіска з рукапісным тэкстам. Падлетак напісаў бацькам, што ён вырашыў скончыць жыццё самагубствам з-за сваіх непрыстойных учынкаў.

Праверка выявіла, што ў хлопца былі складаныя ўзаемаадносіны з дзяўчынай, якая таксама наведвала сходы абшчыны. Паміж імі не раз узнікалі канфлікты, у тым ліку на глебе рэўнасці хлопца. Пасля сварак школьнік не раз выказваў дзяўчыне намер скончыць жыццё самагубствам.

Следчыя прыйшлі да высновы, што смерць не носіць крымінальнага характару і з'яўляецца суіцыдам.

Следчы камітэт правярае абставіны смерці школьніка ў Рэчыцы

"Сведкі Іеговы" адмаўляюць датычнасць да смерці падлетка ў Рэчыцы

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі