Заява Януковіча: Апазіцыя перайшла мяжу, калі заклікала людзей да зброі

Януковіч канстатуе: здарылася бяда — загінулі людзі. Ён заклікае гэтую трагедыю разам "перажыць і пераадолець". Прэзідэнт сцвярджае, што ад пачатку быў прыхільнікам дыялогу, хаця некаторыя памочнікі і схілялі яго да сілавога сцэнару. Сябе Віктар Януковіч называе "катэгарычным праціўнікам сілавых варыянтаў, а тым больш — праліцця крыві".



Ён ускладае адказнасць за трагічныя падзеі на апазіцыю, якая запатрабавала "усю ўладу... і неадкладна". "Мяжу яны перайшлі, калі заклікалі людзей да зброі", — гаворыцца ў заяве Віктара Януковіча. Ён заклікае апазіцыйных лідараў адмежавацца ад "радыкальных сілаў". Калі ж яны гэтага не зробяць, з імі "будзе іншая размова".



Віктар Януковіч лічыць, што яшчэ не позна спыніць канфлікт. Ён заклікаў да правядзення перамоваў. Цалкам заяву гл. тут.
 

Клічко: Януковіч запатрабаваў скласці зброю і ачысціць Майдан
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі