“Зайдзіце ў сацсеткі, там усё ёсць”. Як чыноўнікі (не)каментуюць выбухі ў Гомелі
Будынак склада ў Гомелі ў 8-м завулку Ільіча
Мінулай ноччу жыхары Гомеля чулі выбухі. Мясцовае выданне “Флагшток” піша, што выбухі прагрымелі з розніцай у некалькі хвілін прыкладна а палове на другую ночы.
Маніторынгавы рэсурс "Беларускі Гаюн" пісаў, што на тэрыторыю Беларусі заляцела не менш за восем “Шахедаў”, як мінімум 2 былі знішчаныя СПА над Гомельскім і Хойніцкім раёнамі. Дроны ляцелі з Чарнігаўскай вобласці Украіны.
Гэта не першы выпадак, калі беларускія ВПС збіваюць расійскія дроны. Гэтым разам аскепак збітага “Шахеда” выклікаў пажар на складзе ў завулку Ільіча ў Гомелі. Ніхто не пацярпеў, але агонь пашкодзіў 5 квадратных метраў даху.
Гамельчукі апублікавалі відэа збітых "Шахедаў". Яны ў шоку, а мясцовыя ўлады зноў не папярэдзілі пра патэнцыйную небяспеку.
Еўрарадыё патэлефанавала гомельскім чыноўнікам і ў Міністэрства абароны, каб атрымаць афіцыйны адказ пра тое, што адбылося мінулай ноччу ў Гомелі.
Вось што мы пачулі.
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт
Пачалі мы свой шлях у здабыцці інфармацыі з выканаўчага камітэта Гомеля. Але там нам адразу параілі звярнуцца да “афіцыйнай крыніцы”.
— Міністэрства абароны, можаце туды звярнуцца, — пачулі мы ў адказ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.