Збанкрутавала кампанія, якая абсталёўвала Купалаўскі і Оперны тэатры

Менавіта гэтая кампанія ў апошнія гады выйгравала большасць тэндэраў у Міністэрстве культуры на пастаўку гукавога і светлавога абсталявання на знакавыя культурныя аб'екты. Так, "Белмузпрадукт" выйграў тэндэры на пастаўку абсталявання для Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, а таксама Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пра тое, як кампанія выйгравала тэндэры красамоўна кажа сітуацыя з Купалаўскім тэатрам, у якую давялося ўмешвацца асабіста кіраўніку краіны.



Як піша "Ежедневник", напрыканцы 2012 года Мінкульт правёў два тэндэры на пастаўку гукавога і пастановачнага асвятляльнага абсталявання. Абодва выйграў "Белмузпрадукт", хаця ў кампаніі нават не было неабходных абаротных сродкаў. Два кантракты пацягнулі на суму больш за 6 мільёнаў долараў — больш за 54 мільярды рублёў па курсе таго часу. А пасля вызначэння пераможцы тэндэраў чыноўнікі падпісалі з кампаніяй дамовы, у якіх памяняліся ўмовы конкурсу — прычым на карысць прыватнай кампаніі.



Па звестках журналістаў, "Белмузпрадукт" прапаноўваў пастаўляць абсталяванне больш танных брэндаў по кошце больш дарагіх. Напрыклад, вядомую марку Yamaha замяніў значна больш танны кітайскі аналаг Soundcraft. І хаця кампанія выйграла тэндар з умовай 100% перадаплаты, але выканаць свае абавязанні так і не змагла.



Нагадаем, што цяпер на былых кіраўнікоў ААТ "Аб'яднаная дырэкцыя аб'ектаў, якія будуюцца" Міністэрства культуры пачалі некалькі крымінальных спраў. А да кампаніі "Белмузпрадукт" пачалася працэдура банкруцтва.



Фота — moneylands.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі