Зборная Іспаніі выйграла Еўра-2024

Зборная Іспаніі выйграла Еўра-2024

Зборная Іспаніі выйграла Еўра-2024 / x.com/UEFA

Чэмпіёнам Еўропы па футболе стала Іспанія! Пераможца галоўнага еўрапейскага турніра вызначыўся ў Берліне 14 ліпеня. Матч супраць Англіі скончыўся з лікам 2:1 на карысць іспанцаў.

Першая палова гульні не прынесла галоў, і толькі на 47-й хвіліне Іспанія адкрыла лік. Мяч забіў Ніка Уільямс з падачы цяпер ужо 17-гадовага Ламіна Ямаля. На 73-й хвіліне Англія забіла ў адказ: гол закаціў Коўл Палмер, які толькі выйшаў на замену.

А пад самую заслону, на 86-й хвіліне, Мікель Аярсабаль паставіў кропку ў матчы і ў чэмпіянаце.

Іспанія пабіла рэкорд Еўра — атрымала тытул чацвёрты раз. Іспанцы на гэтым турніры не прайгралі ніводнай гульні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі