Зборная Нямеччыны стала чэмпіёнам Еўропы па гандболе
Мужчынская зборная Нямеччыны стала чэмпіёнам Еўропы па гандболе, праз 12 гадоў пасля папярэдняй перамогі. У фінале немцы перамаглі іспанцаў — 24:17 (10:6). Трэцяе месца заваявала зборная Харватыі, якая ў матчы за "бронзу" выйграла ў нарвежцаў — 31:24 (15:11).
Адзначым, што кантынентальнае першынство праходзіла ў Польшчы. Зборная Беларусі заняла на ім 10-е месца.