Зборная Расіі згуляла ўнічыю з Паўднёвай Карэяй — 1:1

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Расіі стартавала з нічыёй. За паўгадзіны да канца сустрэчы брамнік расійскай каманды Акінфееў не здолеў адбіць мяч карэйца Лі Кюн Хо пасля ўдару з-за штрафной. Карэйцы вырваліся наперад. І толькі за 16 хвілін да канца сустрэчы расіянам дапамог дакладным ударам Аляксандр Кержакоў.  



Апошнія хвіліны гульні прайшлі ў бязладных нападах абедзвюх зборных, але вырваць перамогу ні адной камандзе не ўдалося.



Нагадаем, што ў двух іншых матчах аўторка зборныя Бразіліі і Мексікі таксама згулялі ўнічыю 0:0, а бельгійцы выйгралі ў алжырцаў 2:1.



Фота — АFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі