"Прессбол": Зборную Беларусі па футболе будзе трэніраваць Хацкевіч
Пакуль што выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера з'яўляецца Андрэй Зыгмантовіч.
Як піша "Прессбол", Аляксандр Хацкевіч бліжэйшым часам будзе прызначаны галоўным трэнерам беларускай зборнай па футболе. Прычым паведамляецца, што асоба трэнера вядомая дакладна і прызначэнне адбужхецца незалежна ад выніку таварыскай сустрэчы з мексіканцамі. Нагадаем, што гэты матч адбудзецца 18 лістапада.
Яшчэ месяц таму Хацкевіч правёў перамовы ў Кіеве з першым намеснікам старшыні Беларуская федэрацыі футбола Сяргеем Сафар'янам. Абмеркаваўшы ўмовы і тэрмін магчымага кантракту, ён пагадзіўся ўзначаліць беларускую каманду. На пачатку лістапада Хацкевіч прылятаў у Мінск на сустрэчу з кіраўніком федэрацыі Сяргеем Румасам.
Нагадаем, што цяпер выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера з'яўляецца Андрэй Зыгмантовіч.
Фота — mail.ru