Зборную Беларусі па настольным тэнісе адхілілі ад чэмпіянату свету

Зборную Беларусі па настольным тэнісе адхілілі ад чэмпіянату свету

Зборныя Беларусі і Расіі па настольным тэнісе адхілілі ад чэмпіянату свету ў Кітаі. Адпаведнае рашэнне прыняў выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса (ІТТФ) 27 ліпеня, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Чэмпіянат свету пройдзе з 30 верасня па 9 кастрычніка.

Дарэчы, выканкам ІТТФ яшчэ 1 сакавіка прыняў рашэнне не дапускаць расійскіх і беларускіх гульцоў да ўдзелу ў мерапрыемствах пад эгідай арганізацыі. Гэта робіцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі выканкама МАК, прынятымі пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі