Збой у працы касавага абсталявання ў Беларусі яшчэ не ліквідавалі
Праблемы былі па ўсёй краіне / БЕЛТА
Збой у працы касавага абсталявання ў Беларусі яшчэ не ліквідавалі. Працы працягваюцца. Іх плануецца завяршыць на працягу 3 студзеня, паведамляе БЕЛТА.
Паведамленні аб праблеме ў некаторых гандлёвых сетках па ўсёй краіне з'явіліся ў панядзелак. У Гомельскай вобласці збоі былі ў 15 з 109 крамаў "Еўраопта", амаль ва ўсім "Востраве чысціні і густу", на 36 з больш за сотні заправак "Беларуснафты".
У кампаніі "Тусон", якая пастаўляе і абслугоўвае касавае абсталяванне, наракаюць на памылку праграмнага забеспячэння. Вырашэнне праблемы займае шмат часу, паколькі збой закрануў шмат касаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.