Здымкі 2015 года па версіі агенцтва Reuters
Сусветнае фотаагенцтва апублікавала 95 здымкаў, якія лічыць найлепшымі за 2015 год. Тут можна пабачыць і прыродныя катаклізмы, і войны. Пазітыву ў падборцы няшмат, але знайшлося месца нават коцікам.
Дзяўчаты, якія выжылі пасля ракетнага ўдару войскамі Асада каля Алепа ў Сірыі (REUTERS/Abdalrhman Ismail)
Праваслаўныя актывісты атакуюць удзельнікаў гей-параду ў Маскве (REUTERS/Maxim Shemetov)
Брытанскі комік Лі Нэльсан кідае доларамі ў прэзідэнта ФІФА Зэпа Блатэра (REUTERS/Arnd Wiegmann)
Горад Марыяна ў Бразіліі затапіла сцёкавымі водамі з шахт руднікоў кампаніі Samarco. Ад прарыву дамбы загінулі дзясяткі людзей, у ваду і глебу трапілі тысячы тон таксічных адходаў (REUTERS/Ricardo Moraes)
Жанчына з сынам жыве ў кватэры плошчай 5,6 квадратных метра. Якую яны здымаюць у Ганконгу за 487 долараў за месяц (REUTERS/Tyrone Siu)
Журналістка Петра Ласла ў Венгрыі збівае з ног сірыйскага бежанца з малым дзіцем. Бежанец аказаўся вядомым сірыйскім футбольным трэнерам (REUTERS/Marko Djurica)
Натоўп катоў на маленькім японскім востраве Аашыма. Іх завезлі ў рыбацкую вёску, каб лавіць мышэй, але цяпер колькасць катоў на востраве ў 6 разоў перавышае колькасць людзей (REUTERS/Thomas Peter)
Паліцэйскі трымае пластыкавую бутэльку з жаўтахохлым какаду. Іх вывозілі з Інданезіі для нелегальнага гандлю.
Жыхар Дамаска едзе на ровары побач з касетнай бомбай (REUTERS/Bassam Khabieh)
Поўнае сонечнае зацьменне на Шпіцбергене, Нарвегія (REUTERS/Jon Olav Nesvold)
Бежанец рыхтуецца перадаць дзіця з амаль патанулага катамарана ратавальніку. На судне каля 150 чалавек, у асноўным сірыйцы (REUTERS/Giorgos Moutafis)
Цела жанчыны, якая загінула ў выніку нядаўняга абстрэлу вуліцы ў жылым сектары горада Краматорск (REUTERS/Gleb Garanich)
Палестынскі хлопчык спіць на матрацы ўнутры таго, што засталося ад дома яго сям'і (REUTERS/Suhaib Salem)
Бык кідаецца на людзей падчас карыды ў Іспаніі (REUTERS/Joseba Etxaburu)
Дым і попел ад вулкана Кальбука ў Чылі (REUTERS/Rafael Arenas)
Ахвяра землятрусу ў Катманду, Непал (REUTERS/Navesh Chitrakar)
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын і яго жонка Лі Соль Чжу (4-я злева) глядзяць канцэрт у гонар 70-й гадавіны з дня заснавання Працоўнай партыі Карэі.
Хвіліна маўчання ў Парыжы пасля серыі тэрактаў (REUTERS/Philippe Wojazer)
Лодка, перапоўненая сірыйскімі бежанцамі, дрэйфуе ў Эгейскім моры паміж Турцыяй і Грэцыяй (REUTERS/Yannis Behrakis)
Усе здымкі можна паглядзець па спасылцы.