Рапухі, якія забіваюць кракадзілаў, і сабачкі з вокладкі Vogue — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Неверагодна, але факт! За тры гады рапухі атруцілі амаль палову кракадзілаў на поўначы Аўстраліі. Навукоўцы ўжо прыдумалі, як з гэтым змагацца, але колькі кракадзілавых слёз пральецца падчас гэтай няроўнай барацьбы, невядома.

Тым часам Vogue запускае новы праект, прысвечаны сабачкам у свеце моды. Некаторыя з іх ужо паспелі мільгануць на вокладках знакамітага часопіса.

Пра тое, які дыван расквітнеў у цэнтры сталіцы Бельгіі, а таксама пра тое, хто падставіў зорку серыяла “Сябры”, акцёра Мэцью Пэры — чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".


Наркотыкі для Мэцью Пэры

Паліцыя ЗША затрымала доктара і наркадылераў. Іх падазраюць у пастаўцы кетаміну амерыканскаму акцёру Мэцью Пэры.

Каб выявіць дакладныя шляхі паставак рэчыва, у падазраваных канфіскавалі тэхніку. Паводле звестак рэдакцыі TMZ, у перапісцы акцёр абмяркоўваў умовы і кошт дастаўкі прэпарату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі