Жанчына адправіла сына ў школу басанож пры мінусовай тэмпературы
Жанчына адправіла сына ў школу басанож пры мінусовай тэмпературы. Здарэнне адбылося 27 лютага ў Табунскім раёне Алтайскага краю Расіі. Як інфармуе РІА "Новости", жанчына, жыхарка вёскі Забаўнае, адправіла 15-гадовага сына ў школу ў горад Слаўгарад без абутку. Туды яго завёз сваяк, а назад хлопец ішоў пешшу. На адной з вуліц яго заўважылі паліцэйскія.
Праваахоўнікі праводзяць расследаванне здарэння.