Жанчына спусціла на міліцыю сабаку, яго застрэлілі

Калі гаспадыня ўбачыла супрацоўнікаў міліцыі, яна спусціла сабаку з ланцуга / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Калі гаспадыня ўбачыла супрацоўнікаў міліцыі, яна спусціла сабаку з ланцуга / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міліцыянт застрэліў сабаку, якога на яго спусціла жанчына. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Супрацоўнікі МУС шукалі жанчыну, каб апытаць, чаму яна не ходзіць на працу. Жанчына мусіць працаваць, каб кампенсаваць дзяржаве выдаткі на выхаванне дзяцей, якіх у яе адабралі. Жанчына жыла на хутары. Калі яна ўбачыла супрацоўнікаў міліцыі, спусціла з ланцуга аўчарку, кажуць у абласным упраўленні ўнутраных спраў.

Там сцвярджаюць, што ў руцэ ў жанчыны яшчэ быў нож.

"У гэтых абставінах у адпаведнасці з заканадаўствам адзін з міліцыянтаў для ўласнай абароны быў вымушаны выкарыстоўваць у дачыненні да сабакі зброю", — кажуць ва УУС. Сабака загінуў, жанчына затрыманая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі