Жанчына, якая пасля нападзення сабакі, засталася без рук, узяла шлюб (фота)

Жанчына, якая пасля нападзення сабакі, засталася без рук, узяла шлюб (фота)

У Баранавічах жанчына, якая пасля нападзення сабакі, засталася без рук, узяла шлюб. Вяселле Алены і Сяргея было сціплым. Яны кажуць, што зашмат сродкаў пайшло на лячэнне і аднаўленне Алены пасля няшчаснага выпадку, інфармуе intex-press.by.

У маладой сям'і чакаюць папаўнення — дзіця мусіць нарадзіцца ў канцы жніўня. Найхутчэй гэта будзе хлопчык, для якога ўжо выбралі імя — Багдан.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічны выпадак адбыўся ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна 29 красавіка. На 33-гадовую цяжарную жанчыну напаў пітбуль яе сужыцеля. Ён пакусаў рукі, якія пазней давялося ампутаваць. Цяпер Алена і Сяргей жывуць у Баранавічах, яны шукаюць няню, якая дапаможа даглядаць дзіця.

Жанчына, якая пасля нападзення сабакі, засталася без рук, узяла шлюб (фота)
Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі