Жанчына, якая ўцякла з радзільні ў Гродне, па вяртанні нарадзіла хлопчыка

Жанчына, якая ўцякла з радзільні ў Гродне, па вяртанні нарадзіла хлопчыка

Шчаслівы фінал атрымала гісторыя з гродзенкай, якая на 9-м месяцы цяжарнасці ўцякла з радзільні. У яе нарадзіўся хлопчык, піша tut.by.

Гісторыя, пра якую пісалі беларускія СМІ ў панядзелак, пачалася зранку 24 ліпеня. У тую раніцу цяжарная жанчына сабрала свае рэчы і на абцасах сышла з радзільні. Трывогу ўзнялі лекары, якія заўважылі адсутнасць пацыенткі, і ўсхваляваліся за здароўе жанчыны і яе будучае дзіця.

Жанчына знайшлася ў сябе дома праз двое сутак адсутнасці. Яна патлумачыла, што ездзіла ў Мінск па асабістых справах, а назад вярнулася на спадарожных машынах.

Літаральна праз некалькі гадзін пасля вяртання жанчыне зрабілі кесарава сячэнне. У яе нарадзіўся хлопчык вагой 1950 грамаў. Сама парадзіха знаходзіцца ў рэанімацыі. Стан жанчыны і нованароджанага нармальны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі