Жанчыну ў Глыбоцкім раёне забіла каўшом пагрузчыка
Трагічны выпадак адбыўся 19 сакавіка ў Глыбоцкім раёне, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.
43-гадовы кіроўца пагрузчыка падчас працы стукнуў каўшом 51-гадовую работніцу. Жанчына загінула на месцы здарэння.
Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, прызначыла судова-медыцынскую экспертызу.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.
Следчы камітэт