Жаночая дыскрымінацыя ў Беларусі — што кажуць улады і што насамрэч?

Праваабаронца Наста Базар 

Праваабаронца Наста Базар  / Мостмедыя

На мінулым тыдні ў ААН прайшло чарговае паседжанне Камітэта па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Падчас яго ўпершыню за апошнія 9 гадоў быў прадстаўлены даклад з Беларусі. Прадстаўніца нашай краіны ў ААН Ларыса Бельская рапартавала пра прагрэс у галіне гендарнай роўнасці і пра тое, як усё добра з правамі жанчын Беларусі.

Але даклад Бельскай не пераканаў сяброў Камітэту. Чаму? Пра гэта ў 13:00 па Мінску размаўляем з гендарнай эксперткай Настай Базар. Наста на свае вочы бачыла, як прадстаўніца Беларусі адказвала на пытаніі камісіі, а дагэтуль актывістка прадставіла сваю справаздачу ў ААН наконт сітуацыі з гендарнай роўнасцю ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.