Жаночую біятлонную эстафету ў Антхольцы спынілі з-за моцнага туману
На чацвёртым агнявым рубяжы спартсменкі проста не бачылі мішэняў, таму суддзі вырашылі спыніць спаборніцтва.
Гэтая гонка складвалася няўдала для беларускага квартэту: першы этап бегла Надзея Скардзіна, якая дапусціла адзін промах. Нагадаем, што напярэдадні яна заняла другое месца ў гонцы пераследу і паставіла свой асабісты рэкорд — чатыры гонкі запар без адзінага промаху.
Пасля першага этапу беларускі былі толькі на 19-м месцы і прайгравалі лідару болей за хвіліну. На другім этапе Людміла Калінчык пачала выпраўляць сітуацыю і падцягнула каманду на 16-е месца, але гонка была перарваная з-за неспрыяльных умоваў надвор’я.
Сённяшняя эстафета біятланістак была апошняй гонкай Кубка свету перад Алімпійскімі гульнямі ў Сочы, якія пройдуць з 7 па 23 лютага.