“Жэстачайшэ”: адкуль бяруцца высокія цэны і пасярэднікі?
Галоўнай тэмай падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Камітэта дзяржкантролю Васілія Герасімава стала тэма “неабгрунтаванага росту цэн” і пасярэднікаў, праз якіх гэты рост найперш і адбываецца. Што па выніку, тлумачыць не трэба: “жэстачайшэ” кантраляваць кошты, найперш на лекі і змагацца з пасярэднікамі ўсімі магчымымі сродкамі.
Ці толькі праз пасярэднікаў кошты на лекі ў Беларусі вышэйшыя за нашых суседзяў? Пры чым тут тэндары? Адкуль бяруцца пасярэднікі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік праекта Open Tenders Уладзімір Кавалкін.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.