Жлобінскія даішнікі спынілі п’янага кіроўцу стральбой з табельнай зброі

Жлобінскія даішнікі спынілі п’янага кіроўцу стральбой з табельнай зброі

Тры экіпажы Жлобінскай ДАІ ганяліся позна ўвечары 8 верасня за п’яным кіроўцам па вуліцах райцэнтра. Прыкладна ў 23.25 патруль дарожных інспектараў падаў кіроўцы знак спыніцца, які ён праігнараваў. Даішнікі пагналіся за ім, у дапамогу даслалі яшчэ два экіпажы.

Падчас пагоні кіроўцу спрабавалі спыніць, падаючы гукавыя і светлавыя сігналы, але ён не рэагаваў. Паколькі ён рухаўся на вялікай хуткасці, гэта стварала небяспеку для людзей на вуліцах.

Калі аматар хуткая язды выскачыў за межы горада, супрацоўнікі ДПС адкрылі агонь з табельнай зброі і прастрэлілі задняе кола яго машыны “Рэно Лагуна”. Аўтамабіль спыніўся і парушальніка затрымалі.

Ім апынуўся 38-гадовы жыхар Рэчыцы, які адмовіўся ад медагляду. Раней ён ужо меў праблемы з ДАІ  — двойчы яго затрымлівалі за язду ў нецвярозым стане, прычым апошні раз — сёлета ў лютым. На кіроўцу склалі 4 пратаколы і цяпер рыхтуюцца дакументы для крымінальнай справы паводле арт.317-1 КК, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі