Жодзіна на чатыры дні застаецца без гарачай вады — планавае адключэнне

Жодзіна на чатыры дні застаецца без гарачай вады — планавае адключэнне

Усіх жыхароў Жодзіна на чатыры дні пакінулі без гарачай вады. Мясцовыя ўлады 65-тысячнага горада тлумачаць гэта планавым адключэннем, піша tut.by

Пра планавыя работы, звязаныя з адключэннем гарачай вады на чатыры дні, жодзінцаў папярэдзілі яшчэ ў мінулую пятніцу. Тады з'явілася наступная інфармацыя: "У сувязі з неабходнасцю выканання работ па ўводзе ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі участкаў магістральнай цеплавой сеткі ва ўсіх спажыўцоў г. Жодзіна 3, 4, 5, 6 кастрычніка будзе адключана гарачае водазабеспячэнне".

Ацяпленне ў кватэрах таксама не ўключаюць. 

Між тым, бліжэйшыя суткі тэмпература паветра ў Жодзіне ўначы будзе +8 градусаў, а ўдзень — не вышэй за 12 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі