Жураўкоў: Калі ёсць жаданне вучыцца па-беларуску, школы мусяць гэта забяспечыць

Жураўкоў: Калі ёсць жаданне вучыцца па-беларуску, школы мусяць гэта забяспечыць

Міністэрства адукацыі сочыць, каб у вучняў была магчымасць навучацца па-беларуску, калі ў іх бацькоў ёсць такое жаданне. Пра гэта, адказваючы на пытанне Еўрарадыё на прэс-канферэнцыі, заяві міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Жураўкоў: "Калі бацькі хочуць, каб іх дзіцё навучалася на беларускай мове, то дзяржава мусіць забяспечыць навучанне на той мове, на якой хоча дзіцё праходзіць навучанне. Мы за гэтым сочым, каб не прыгняталіся правы нашых грамадзян пры навучанні на той ці іншай мове".

На думку Жураўкова, цяпер цікавасць да беларускай мовы расце. Але паводле статыстыкі Белстата, толькі 13,7% беларускіх вучняў навучаюцца на роднай мове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі