Журналіст, адвакат, айцішнік, сын Лябедзькі: улады папоўнілі спіс “экстрэмістаў"
Суды ў Беларусі
“Спіс экстрэмітстаў” у Беларусі папоўнілі 22 чалавекі. Цяпер у гэтым спісе 3 тыс. 520 прозвішчаў.
Міністэрства ўнутраных спраў кожны тыдзень па пятніцах робіць “абнаўленне” гэтага спісу. Ён называецца “Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
На гэтым тыдні сярод тых, чые імёны папоўнілі спіс, з’явіўся чын палітыка Анатоля Лябедзькі — Арцём Лябедзька. Яго асудзілі на 3,5 гады зняволення за “фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання”.
Таксама ў спісе з’явілася імя айцішніка Дзмітрыя Маставога, які нібыта наладзіў відэатрансляцыю з аэрапорта ў “Мачулішчах”.
У спіс патрапілі таксама журналіст Павел Мажэйка і адвакатка Юлія Юргілевіч. Паводле матрыялаў справы, Юлія нібыта перадала Паўлу інфармацыю пра пазбаўленне яе адвакацкай ліцэнзіі, а таксама звесткі пра разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да загінулага за кратамі мастака Алеся Пушкіна. Абвінавачванне заявіла, што Мажэйка перадаў гэтыя звесткі для публікацыі на “Белсат”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.