Журналіста Рамана Васюковіча будуць судзіць за перавозку "экстрэмісцкай" кнігі

Журналіста Рамана Васюковіча будуць судзіць за перавозку "экстрэмісцкай" кнігі

Журналіста Рамана Васюковіча будуць судзіць за перавозку "экстрэмісцкай прадукцыі"… Пры тым, што сама "прадукцыя" яшчэ не прызнана экстрэмісцкай!

Суд над Васюковічам прызначаны на 12 сакавіка. Нагодай стала кніга "Беларускі Данбас" Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша, якую знайшлі ў багажы Васюковіча.

Між тым суд па прызнанні кнігі экстрэмісцкай прызначаны толькі на 26 сакавіка, піша аўтар "Беларускага Данбаса" Ігар Ільяш. 

Дарэчы, на сёлетняй міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску прэзентацыя гэтай кнігі адбылася з удзелам украінскага амбасадара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі