Журналістаў "Белсата", затрыманых на Маршы мудрасці, адпраўляюць на Акрэсціна
На "Маршы мудрасці" ў Мінску міліцыянты затрымалі журналістку тэлеканала "Белсат" Любоў Лунёву і аператара Івана Куракевіча, паведамляецца ў ТГ-канале "Белсата".
Спярша іх даставілі ў Савецкае РУУС Мінска, а потым да суда адправілі на Акрэсціна.
"Марш мудрасці" 7 снежня сабраўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа. Журналістаў затрымалі яшчэ да яго пачатку. У каментары Радыё "Свабода" журналістка паспела расказаць па тэлефоне: "Марш яшчэ не пачаўся, на нас накінуліся шэсць сілавікоў у чорным. Мы спрабавалі схавацца ў краме, але не ўдалося".
Агулам на акцыі затрымалі ўжо каля дзясятка чалавек. З'явілася фота, дзе аднаго з затрыманых цягнуць па зямлі за ногі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.