Журналістаў "Белсата", затрыманых у Бабруйску, адпусцілі
Журналістку-фрылансерку Алену Шчарбінскую і аператара Алеся Баразенку, затрыманых у Бабруйску, адпусцілі з міліцыі. Пра гэта ў сацсетках паведамляе тэлеканал "Белсат".
Па звестках намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, у журналістаў забралі тэлефоны і відэакамеру. На іх склалі пратакол паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ("Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі").
4 чэрвеня журналісты вялі стрым з выбарчага пікета Святланы Ціханоўскай у Бабруйску. Калі яны вярталіся з Бабруйска ў Мінск, міліцыя затрымала іх.
https://publish.twitter.com/?query=https%3A%2F%2Ftwitter.com%2FBelsat_TV%2Fstatus%2F1268590000238743554&widget=Tweet
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.