Жыхар Бешанковічаў выявіў у вадаправоднай вадзе лічынкі насякомых

Жыхар Бешанковічаў выявіў у вадаправоднай вадзе лічынкі насякомых

У Бешанковічах — чарговая праблема з вадаправоднай вадой. Жыхар прыватнага дома на вуліцы Мендзялеева 10 чэрвеня паскардзіўся на наяўнасць у вадзе лічынак насякомых, піша газета "Зара". 

Работнікі водаканала прыпынілі падачу вады ў мікрараён, а ў доме мужчыны ўзялі пробы вады для арганалептычнага і хімічнага аналізаў, а таксама аналізу на мікрабіялагічныя паказчыкі. Акрамя таго, на даследаванне адправілі і ваду са станцыі абезжалезвання "Паўднёвая". А пасля гэтага правялі мыццё і дэзінфекцыю вадаправода.

Пасля праверкі супрацоўнікі "Лепельводаканала" паведамілі, што якіх-небудзь арганізмаў у сетках у доме заяўніка няма. Не выявілі іх і водаправодных сетак суседніх жылых дамоў на вуліцы Мендзялеева.

Прычыну, па якой у змяшальнік трапілі лічынкі водных насякомых, выявіць не ўдалося. Аналізы проб вады, узятых у дзень паведамлення,не паказалі адхіленняў па мікрабіялагічных паказчыках. 

Спецыялісты мяркуюць, што лічынкі маглі трапіць у ваду ў доме мужчыны з яго аўтаномнай крыніцы водазабеспячэння. Высветлілася, што гэтай крыніцай гаспадары дома карысталіся не рэгулярна.

Сёлета ў сакавіку ў Бешанковічах была ўспышка кішачнай інфекцыі пасля таго, як адну са станцыяў абезжалезвання падтапіла. Па меддапамогу звярнуліся больш за сотню чалавек: 29 з іх былі шпіталізаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі