Жыхар Пінска судзіўся з міліцыяй з-за харчавання ў ізалятары

Жыхар Пінска судзіўся з міліцыяй з-за харчавання ў ізалятары

Жыхар Пінска, юрыст Сяргей Супрановіч судзіўся з мясцовай міліцыяй. Восенню 2020-га ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання 15 сутак. Пазней ён даведаўся, што на харчаванне аднаго арыштаванага трацяць каля 5 рублёў за дзень, а пасля прыходзіць амаль утрая большы "рахунак" (летась гэта былі 13 рублёў 50 капеек). Выдаткі за харчаванне Супрановіч не аплаціў, звярнуўся ў пракуратуру, але адтуль адправілі ў міліцыю, дзе далі адпіску. Тады юрыст звярнуўся ў суд.

Як паведамляе "Медиа-Полесье", суд пінчук прайграў. Справа ў тым, што кошты на харчаванне арыштаваных пазначаны ў заканадаўстве, але ніхто не абавязаны даваць арыштаваным якасную ежу менавіта на гэтыя грошы.

"Харчаванне курсанта ў Акадэміі МУС каштуе 7 рублёў за суткі, — гаварыў у судзе начальнік ізалятара. — Калі будзем карміць адміністрацыйна арыштаваных на 13 рублёў 50 капеек. Гэта ўжо будзе, напэўна…". Суддзя пацікавіўся, ці кампенсуюць курсанты? Міліцыянер на гэта нічога не адказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі