Жыхар Светлагорска ўзяў на сябе віну жонкі за аварыю, бо ў сям'і 5 дзяцей

Жыхар Светлагорска ўзяў на сябе віну жонкі за аварыю, бо ў сям'і 5 дзяцей

Жыхар Светлагорска ўзяў на сябе віну жонкі за аварыю, бо ў сям'і 5 дзяцей і ён не хацеў, каб яны выхоўваліся без маці. Аднак следчыя высветлілі, што насамрэч ён не кіраваў аўтамабілем. Пра гэтую гісторыю распавядае прэс-служба Следчага камітэта.

Аварыя здарылася ў траўні сёлета. Ні мужчына, ні жанчына не маюць права на кіраванне аўтамабілем. Аднак жанчына ўзяла ў мужа ключы ад Аudi 100, каб падвезці сваю сяброўку. А калі ехала назад, вырашыла падвезці невядомага мужчыну. Машына была ў неналежным тэхнічным стане і ў нейкі момант, аб'язджаючы яму, 24-гадовая жанчына страціла кіраванне — аўтамабіль сутыкнуўся з дрэвам, 53-гадовы пасажыр загінуў. На месцы ДТЗ супрацоўнкі ДАІ пабачылі 22-гадовага п'янага мужчыну, які заявіў, што гэта ён кіраваў легкавіком.

Аднак пазней жонка мужчыны заявіла, што насамрэч машынай кіравала яна. Былі праведзеныя экспертызы, якія даказалі праўдзівасць яе слоў. Дзеянні жанчыны кваліфікавалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Крымінальны пераслед у дачыненні шматдзетнай маці быў спынены — яна трапіла пад амністыю. А вось у дачыненні шматдзетнага бацькі распачалі крымінальную справу за тое, што ён дазволіў жонцы, якая не мае вадзіцельскіх правоў, паехаць на няспраўным аўтамабілі. Справу ўжо перадалі ў пракуратуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі