Жыхара Смалявіцкага раёна вінавацяць у жорсткім забойстве маці

Жыхара Смалявіцкага раёна вінавацяць у жорсткім забойстве маці

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы на 43-гадовага жыхара Смалявіцкага раёна. Мужчыну вінавацяць у жорсткім забойстве сваёй маці, якая была ў бездапаможным стане, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ўначы 13 кастрычніка 2018 года ў вёсцы Лужкі. Выкліканыя медыкі канстатавалі смерць 69-гадовай жанчыны. Выявілася, што смерць жанчыны мае крымінальны характар. 

Праваахоўнікі затрымалі яе сына. Мужчына даваў супярэчлівыя сведчанні, заяўляючы, што маці памерла ад захворвання, а цялесныя траўмы атрымала падчас магчымага падзення.

Следства выявіла, што непрацуючы мужчына пражываў разам з маці. Пасля інсульту жанчына не магла перамяшчацца сама, ёй быў патрэбны пастаянны догляд. Напярэдадні днём сын атрымаў матчыну пенсію і выпіў. Увечары ён вярнуўся дадому і раззлаваўся, калі маці спатрэбілася дапамога. Мужчына жорстка збіў жанчыну: нанёс ёй больш за 60 удараў рукамі і абутымі нагамі ў жыццёва важныя органы, што і прывяло да яе смерці. Потым сын пайшоў спаць. Калі знайшоў маці мёртвай, то паспрабаваў схаваць сляды злачынства і выклікаў хуткую дапамогу.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі