Жыхарам Віцебшчыны па пошце загадваюць забіваць свіней

Жыхары некалькіх вёсак атрымалі такія паведамленні з рук мясцовых паштальёнаў. У лісце гаворыцца, што да 1 жніўня неабходна забіць усіх свіней. У выпадку невыканання жывёл могуць адабраць у прымусовых парадку.


Чытач парталу TUT.by Аляксей Шалухін распавёў, што ўжо напісаў заяву ў міліцыю і пракуратуру. Ён спрабуе дамагчыся нейкай інфармацыі, а яму кажуць, што гэта сакрэтная інфармацыя, і ніякіх дакументаў на рукі не выдаюць.

Вясковец кажа, што яго загналі ў тупік: у яго чатыры свінаматкі і 14 парасят, якія нядаўна нарадзіліся. Яшчэ дзве дарослыя асобіны народзяць праз месяц. Гаспадар не ведае, куды яму падзець сваіх жывёл, таму “звоніць ва ўсе званы”.



Пры гэтым Аляксей кажа, што ў ягоным пасёлку Чырвоны Ранак няма каранціну па афрыканскай чуме свіней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі